17 красавіка — прэзентацыя кнігі «Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі»

Мастацтвазнавец Сяргей Гваздзёў спяшаецца пазнаёміць усіх цікаўных да творчасці беларускага краю са сваёй новай кнігай «Крэскі да партрэтаў мастакоў з Заходняй Беларусі» з калекцыі «Бібліятэчка «Новага Часу».

«Гэта кніга — адна з першых спробаў вярнуць у сённяшні дзень яскравыя постаці, якія істотна дапаўняюць, а ў нечым і змяняюць наша ўяўленне пра беларускае выяўленчае мастацтва ХХ ст.», — прызнаецца аўтар.

Пад вокладкай кнігі Сяргея Гваздзёва сабраныя такія мастакі, як Мар’ян Богуш-Шышка, жывапісец і графік, больш вядомы ў Расіі, чым на Радзіме Раман Семашкевіч, беларускі жывапісец у ЗША Пётр Мірановіч, мастак-«калабарант», які прысвяціў жыццё служэнню Богу Анатоль Рубановіч і іншыя.

Прэзентацыя адбудзецца 17 красавіка а 19-ай гадзіне ў Галерэі «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А). Уваход вольны!
Прэзентацыя ладзіцца пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!», выдавецтва «Галіяфы» і газеты «Новы Час».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology