23 красавіка – ДАХ-КРАХ-ХХ «Напрыканцы канца…» у Менску

 

23 красавіка 2013 года а 17 гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр.Незалежнасці,47) адбудзецца адкрыццё Міжнароднага фестывалю саверсізму й ігдрасілізму ДАХ-КРАХ-ХХ «Напрыканцы канца…».

ДАХ нарадзіўся ў берлінскай арт-сядзібе «ТАХЕЛЕС» у 2001 годзе, дзе ўпершыню прайшоў як, магчыма, адна з самых буйных выставак беларускага мастацтва па-за межамі краіны. З той пары ДАХ стаў сваесаблівым культурным мастом паміж дзвюмя краінамі, які аб’яднаў мастакоў не толькі беларускіх і нямецкіх, але і з ўсяго свету.

У розныя гады да арганізацыі ДАХа далучаліся Ігар Ермакоў, Алесь Тарановіч, Яўген Шунейка, Марцін Райтэр, Уладзіслаў Бубен, Ілля Сін, Таццяна Федарэнка, Ларыса Фінкельштэйн, Алена Карпілава і іншыя.

Фестываль працягнецца па 15 мая 2013 года.

Алесь Родзін +375298620542, Зміцер Юркевіч +375333757250

Падрабязней на сайце праекту


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology