Мастаку Віталю Калгіну патрэбна дапамога

/ фота artaktivist.org

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Зусім нядаўна «pARTisan» узгадваў справу беларускага мастака Віталя Калгіна, якога пасля чарговай лечкамісіі (адбылася 5 сакавіка 2012 года) зноўку як мінімум на паўгода пакінулі ў спецыяльнай установе ў Гайцюнішках.

Але, як стала вядома, іншы пацыент з такім жа дыягназам, які праходзіў па тым жа артыкуле, што і Віталь, нядаўна быў выпісаны. Хаця жонцы Калгіна адмову ад выпіскі мужа растлумачылі быццам бы недастатковым тэрмінам ягонага знаходжання ў Гайцюнішках. Па словах Ларысы, якая назірае за мужам ужо паўтара года, Віталь паводзіць сябе спакойна, не парушае рэжым і не мае нараканняў ад медперсаналу, што дае падставу казаць пра стойкую рэмісію ў стане Калгіна.

Несправядлівасць, якая, на думку Віталя і ягонай жонкі, была дапушчаная камісіяй, вымушае іх не пагадзіцца з такім рашэннем і шукаць дапамогі ў грамадскасці.

Таму звяртаемся да юрыстаў, праваабаронцаў, псіхіятраў, якія маглі б даць кансультацыю (ёсць усе дакументы па справе, а таксама заключэнне з апошняй камісіі), пісаць па адрасе: partisanmag.by@gmail.com


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology