6 — траўня выстава «Экспартны варыянт»

У кнігарні «логвінаЎ» адкрываецца выстава «Экспартны варыянт. Беларуская літаратура ў замежных перакладах».

Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах.

Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, чэшскіх, шведскіх, расійскіх перакладах. Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

Урачыстае адкрыццё выставы — 6 траўня а 19 гадзіне.

Выстава працягнецца да 27 траўня. Наведаць выставу можна штодня з 10 да 22 вечара. Кнігарнія логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Уваход — вольны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology