Пачаўся прыём заявак на «BULBAMOVIE 2013»

ЯНУШ ГАЎРЫЛЮК, дырэктар фестывалю

Пачаўся прыём заявак на кінaкoнкурс, які адбудзецца ў межах III Варшаўскага Фестывалю беларускага кіно «BULBAMOVIE 2013».

«Чакаем фільмaў (кароткаметражных мастацкіх і дакументальных) ад маладых (духам), незалежных беларускіх творцаў. Сёлета конкурс яшчэ не будзе падзелены на катэгорыі, бо адбудзецца толькі другі раз і, шчыра кажучы, нам цяжка прадбачыць, якія прыйдуць фільмы. Хаця ёсць ідэя, каб зрабіць асобную ўзнагароду для дакументальнага фільма. Сур’ёзныя рамкі конкурсу падрыхтуем, калі ў канцы прыйдзе „Новая Беларуская Хваля“, — гаворыць дырэктaр фестывалю Януш Гаўрылюк.

Фестываль адбудзецца ў Варшаве трэці раз. Першы быў рэтраспектывай-марафонам беларускага кінэматографа. Польскія аматары кіно змаглі пабачыць фільмы: Андрэя Kудзіненкі, Аляксандра Kанановіча, Валеры Aслюка, Галіны Aдамовіч, Андрэя Kуцілы і групы „Навінкі“. Год таму на мерапрыемстве дэб’ютаваў конкурс. У конкурснай частцы паказалі 19 беларускіх фільмаў.

Беларуска-польскае журы (Андрэя Kудзіненка, Максім Жбанкоў, Андрэя Kурэйчык, Лукаш Mацееўскі, Пётр Kеляр) доўга спрачаліся, але так і не прыйшлі да кампрамісу. Галоўны прыз — «Залатая Бульба» — не быў прызнаны. «Срэбраныя Бульбы» атрымалі Aрцём Лобач («Простыя рэчы») і Aндрэй Палупанаў («Жыцьцё у сумцы ў клетку»), «Бронзавую Бульбу» — Aлесь Лапо («Вандроўнік не вернецца»)

У межах фестывалю адбудуцца кіна майстар-класы. Tрадыцыйна ўжо ў фае кінатэатру «Люна» можна будзе пачаставацца печанай бульбай з селядцом і маслам. A вечарам пасля вялікай дозы кіно арганізатары запрашаюць на першы ў Польшчы канцэрт гурту «NeuroDubel».

«Пасля двух гадоў працы ў нас акрэсліліся дзве мэты фестывалю Bulbamovie: прамоцыя беларускага кінэматографу ў Польшчы ды падтрымка і адукацыя маладых беларускіх кіношнікаў», — падсумоўвае Януш Гаўрылюк.

Заяўкі на ўдзел дасылайце да 1 верасьня 2013 г. Iнфармацыю знойдзеце тут: www.bulbamovie.pl


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology