Юля Рудзіцкая ў праекце «Культура паляпшае жыццё»

 

Сённяшні герой відэа з серыі «Культура паляпшае жыццё» — вядомы аніматар Юлія Рудзіцкая. Юля прысвяціла сваё жыццё няпростаму жанру мастацтва і сёння расказвае пра перамогі і цяжкасці падчас яскравай рэжысёрскай працы — анімацыі «Будзьма беларусамі!».

Услед за Віталём Гурковым рэжысёрка дзеліцца роздумам пра важнасць культуры і тыя натхненне і веды, якія немагчыма атрымаць з якіх-кольвек іншых крыніцаў. Гэтыя думкі падтрымліваюць і знакавыя людзі з розных сфераў, інтэрв’ю з якімі пачалі з’яўляцца на нашым сайце штосераду. Сачыце за абнаўленнямі!

«Гэта не першае відэа, звязанае з беларускай культурай. Але што ўразіла сапраўды — колькі незнаёмых людзей паглядзелі фільм на Ютуб і потым падзякавалі за натхненне», — шчыра дзеліцца патаемным аўтарка гістарычнага відэа.

Нагадаем, анімацыя «Будзьма беларусамі!» — 1000-гадовая гісторыя Беларусі за 5 хвілін — была прадстаўлена шырокай аўдыторыі ў 2011 годзе і мела шырокі рэзананс у беларускім грамадстве. Мэта фільма — зрабіць нашу гісторыю папулярнай і моднай ды пазбавіцца ад фармалізму яе акадэмічнага выкладання. Над мультфільмам працавала творчая група ў складзе Юліі Ляшкевіч (аўтар ідэі), Юліі Рудзіцкай, Аляксандра Памідорава, Лявона Вольскага і каманды кампаніі «Будзьма беларусамі!»

Глядзець відэаінтэрв’ю можна ТУТ!

Крыніца / budzma.org


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology