29 чэрвеня — «Пікнік.BY 2013» пераносіцца ў Камарова!

Увага! Па тэхнічных прычынах «Пікнік.by», які традыцыйна праводзіцца на хутары «Шаблі», пераносіцца ў загарадны комплекс «Камарова» ( 4,5 км па слуцкай трасе).

«Пікнік.by» застаецца святам беларускай музычнай культуры, аднак парадуем мы вас і парай замежных прэм’ер. Захоўваем лепшае і абнаўляемся: на афішы вы знойдзеце як добра вядомыя гурты, так і пару новых імёнаў.

На фэсце вас чакаюць:

«Разбітае Сэрца Пацана», «Адыс Абеба», «Sounduk», «Нейра Дзюбель», «Крама, «Botanic Project», «B: N:», «Clover Club», «Чырвоныя Зоркі», Паліна Рэспубліка, «Гаротніца», «Нагуаль», «Recha», «Людзі на балоце», «Гуда», «The Road Dogs», «Усе Crazy», «Step Hall», «Artefact», «Дзядзькі» (Масква), «Цеста» (Санкт-Пецярбург), «Плагіят» (Прэм’ера групы). 

А таксама каманда дыджэяў — Stereobeaver, Koromisslove і іншыя. Фрысбі, капаэйра, сокс, выставы, палаткі, валейбол, кінатэатр, дзіцячая пляцоўка, кальяны, ёга, бадмінтон, крамы, крэйдатрэк, хэндмэйд. Спіс будзе папоўняцца! Сачыце за анонсамі!

Да 15 траўня квіткі ў «Графіці» (зав. Калініна 16) па спецыяльнай цане 100 000 рублёў, а таксама ў касах kvitki.by і ticketpro.by.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology