18 чэрвеня — лекцыя Пала Тамаша

Інтэрнэт-партал «Новая Эўропа» ў межах праекта: «Еўрапейскае кафе: адкрытая прастора Еўропы»

18 чэрвеня а 17:00
Кальянная № 1 (м. Кастрычніцкая, вул. К.Маркса, 33)

Лекцыя Пала Тамаша «Мадэрнізацыйныя стратэгіі ў новай Усходняй Еўропе: тупікі і leapfrogging»

Беларусь, Украіна, Малдова і краіны Балтыі з’яўляюцца часткай новай Усходняй Еўропы. У гэтых краінах розная палітычная сітуацыя і ўжо розная гісторыя. Кожная з гэтых краін перажывала і перажывае змену парадыгмаў у сваім развіцці. І ў кожнай з іх мы можам бачыць розныя стратэгіі мадэрнізацыі — «рамантычныя» стратэгіі 1990-х змяняюцца на «паражэнчыя» стратэгіі 2000-х.

У лекцыі будзе звернута ўвага на фактары, якія вызначаюць развіццё краін новай Усходняй Еўропы, у тым ліку «path dependency» (залежнасць ад папярэдняга шляху развіцця).

Ці магчымы для гэтых краін «leapfrogging» («скачок жабы») — паняцце, узятае з тэорыі развіцця і якое азначае спробу рэзкага рыўка на апярэджанне «адстаючых» у сваім развіцці краін?

Адна з задач — зразумець, якія ў цэлым магчымы перспектывы для выбару далейшых стратэгій нацыянальнага будаўніцтва, сацыяльнага і палітычнага развіцця ў рэгіёне.

Пра лектара:
Пал Тамаш, прафесар універсітэта Corvinus (Будапешт, Венгрыя), ганаровы доктар Інстытута сацыялогіі Расійскай акадэміі навук, 20 гадоў ўзначальваў Інстытут сацыялогіі Венгерскай акадэміі навук.

Мова лекцыі: руская. Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology