«Шалом» Артура Клінава прэзентавалі ў Маскве

9 чэрвеня ў рамках штогадовага Кніжнага фестывалю ў Маскве адбылася афіцыйная прэзентацыя рускамоўнай версіі рамана «Шалом» беларускага мастака і пісьменніка Артура Клінава.

Кніга, якую ў Расіі прэзентавалі як «беларускі варыянт рамана Венядзікта Ерафеева «Масква — Петушкі», выйшла ў маскоўскім выдавецтве «Ad Marginem».

«… Авантурны раман «Шалом» мінскага мастака Артура Клінава — пра падарожжа з еўрапейскіх варагаў у беларускія грэкі, у якім герой пераўтвараецца ў хадзячы твор мастацтва і становіцца новай постсавецкай інкарнацыяй Венічкі Ерафеева.

«Шалом» — своеасаблівы маніфест homo soveticus, які разрывацца паміж утульным правінцыйным мінулым і безрадаснай еўрапейскай будучыняй, які гэткім калабком коціцца па кнізе «Шалома» у тартарары сваёй абыякавай радзімы…»

Ігар Бондар-Цярэшчанка, «Газета.ru»

Рускамоўная версія рамана ўжо з’явілася ў Менску на паліцах кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology