Новы альбом у серыі «Калекцыя пАРТызана»

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў каталог беларускіх мастакоў Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай «1+1=1».

З гэтай нагоды 1 ліпеня ў 19-00 у кнігарні «ЛогвінаЎ» адбудзецца аўтограф-сесія мастакоў.

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арта — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва. У серыі ўжо выйшлі альбомы — Уладзіміра Цэслера «Ё Цэслер», Руслана Вашкевіча «План уцёкаў», «Беларускі авангард 1980-х» і А.Р.Ч. (Міхаіл Сянькоў). У бліжэйшы час плануецца выхад каталогаў Аляксея Жданава, Ігара Цішына, а таксама альбома, прысвечанага беларускай фатаграфіі 1990-х.

Альбом ужо ў продажы! 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology