Навошта дасылаць фільмы на BULBAMOVIE?

Андрэй Кудзіненка, Арцём Лобач, Максім Жбанкоў

Aндрэй Палупанаў

Алесь Лапо

III Фестываль Беларускага Kіно BULBAMOVIE 2013 да 1 верасня чакае фільмы з Беларусі.

Для тых, хто ўпершыню чуе пра гэты фестываль, прапануем прачытаць меркаванні лаўрэтаў мінулага кінаконкурса.

Aрцём Лобач ( «Срэбранaя Бульбa» 2012 за фільм «Простыя рэчы»):

«Bulbamovie» — гэта фестываль, дзе беларускія маладыя аўтары могуць прадэманстраваць свой светапогляд польскаму гледачу. Гэта фестываль, які стымулюе ствараць больш беларускае, больш сваеасаблівае, больш філасофскае кіно, альбо нешта падобнае да кіно. Мне здаецца, конкурсная частка накіраваная да саміх аутараў, бо менавіта ў вялікай зале кінатэатра «Луна» можна з іншага боку паглядзець на свае фільмы.

Крытычны бок стаўлення да фільмаў і ад прафесійнага журы, і ад публікі надае аўтарам імпэту і стымулюе да плённай працы.

Я змог таксама паглядзець працы маіх калег, зразумець узровень сярод маладых аўтараў. Пабачыць, як змяняецца вектар тэмаў, якія падымаюцца у фільмах, прасачыць тэндэнцыю.

Aндрэй Палупанаў («Срэбранaя Бульбa» 2012 за фільм «Жыццё ў клетчатай сумцы»):

«Bulbamovie» — гэта выдатная магчымасць прадставіць еўрапейскай аўдыторыі свой твор.

Калі ты зрабіў y Беларусі невялікае кіно, дасылай яго на «Bulbamovie»!!! Каны адсюль бліжэй))

Вельмі прыемна было асабіста прысутнічаць на фестывалі (арганізатары ўсё зрабілі выключна: дарога, хостэл, сняданак, нават візы зрабілі гадавыя). А ўзнагароду атрымаць двойчы прыемна!!!)

Алесь Лапо («Бронзавая Бульбa» 2012 за фільм «Вандроўнік не вернецца»):

«Bulbamovie» — гэтa зручная магчымасць для маладых беларускіх аўтараў паказаць сваё кіно ў Еўропе на вялікім экране, пазнаёміцца з такімі ж энтузіястамі на ніве амбітнага незалежнага кіно і натхніцца на далейшую творчасць!

Мінулагодняя ўзнагарода стала першай для мяне ў кіно і зразумела, вельмі важнай!

Адзнака аўтарытэтнага журы ўзбадзёрыла і натхніла на далейшую кінадзейнасць.

Падрабязней пра фестываль ТУТ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology