29 чэрвеня — лекцыя Палоны Фреліх

Палона Фрэліх

 

29 чэрвеня а 16:00
Бар «Ў» (пр. Незалежнасці, 37/a)

лекцыя Палоны Фреліх «Еўрапейскія СМІ ў перыяд эканамічнага крызісу».

Эканамічны крызіс у ЕС і свеце паказаў, што СМІ паступова перастаюць быць інструментам уплыву грамадскай супольнасці на палітычныя і эканамічныя працэсы. Акрамя таго, сёння існуе шэраг праблем, якія неабходна вырашыць: падзенне якасці журналісцкай працы, занадта моцны ўплыў бізнесу на СМІ, скандальная роль сацыяльных медыя ў распаўсюджванні неправеранай інфармацыі.

З лекцыі можна будзе даведацца,

як сёння спрабуюць вырашаць усе гэтыя праблемы СМІ ў ЕС? Ці не пераўтвараецца ранейшая журналістыка ў «від, які вымірае»? Як можна асвятляць розныя падзеі, у тым ліку і негатыўнага характара, і якая ўвогуле «кухня» еўрапейскіх СМІ .

Пра лектара:

Палона Фреліх — шэф-карэспандэнт славенскай газеты «Дело» у Маскве. Кар’еру ў якасці журналіста Палона пачала ў 1997-м годзе ў рэдакцыі Славенскага дзяржаўнага тэлебачання. Яна асвятляла падзеі ў рэспубліках экс-СССР і краінах былога Ўсходняга блока. Палона Фреліх з 2007 года сочыць за палітычным, эканамічным, культурным і грамадскім жыццём ў Расіі і іншых краінах былога СССР, яе рэпартажы прысвечаны розным тэмам.

Мова лекцыі: руская. Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology