4 ліпеня — адкрыццё выставы Алега Іўчанкі

4 — 28 ліпеня 2013
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

праект Алега Іўчанкі POST-POST

Вышыня, памер, дэкор, форма, планіроўка —усё ў архітэктуры мае значэнне, бо гістарычна-культурнае развіццё грамадства вызначае тыпы, формы і функцыі будынкаў, што, у сваю чаргу, уплывае на адчуванне, успрыманне і паводзіны гараджан.

Што можна сказаць аб сучасным горадзе ў кантэксце архітэктуры і гарадскіх практык? Ці звязаныя гэтыя паняцці архітэктуры горада з тым, як гараджанін сябе паводзіцьі як успрымае прастору?

Як мы ўспрымаем сучасную архітэктуру з яе бетоннымі канструкцыямі, маштабамі, аскетычнымі геаметрычнымі плоскасцямі, якія гуляюцца з законамі фізікі? Менавіта пра адмысловае успрыманне сучаснай архітэктуры і горада, яго засваенне пойдзе гаворка ў праекце Алега Іўчанкі POST-POST. Гэта праект-эксперымент, праект-гульня, дзе ёсць эстэтычная, рамантычная прэзентацыя гарадскога асяроддзя. Дзе можна ўбачыць іншую цялесную лексіку перамяшчэння і асаблівы тып бачання штодзённага горада.

Адкрыццё выставы адбудзецца 4 ліпеня а 19-й! Падрабязней на сайце галерэі.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology