Выйшаў зборнік дэтэктыўнага апавядання «Злачынства, сэр!»

У бібліятэцы часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum», а таксама ў бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» выйшаў зборнік дэтэктыўнага апавядання «Злачынства, сэр!» (выдавецтва «Кнігазбор»).

Зборнік часткова дублюе творы, змешчаныя ў дэтэктыўным нумары часопіса «ПрайдзіСвет» «Art detected» (27 сакавіка 2012), аднак уключае таксама новыя пераклады. Раней у серыі «PostScriptum» выйшаў зборнік выбраных твораў Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» («Кнігазбор», 2011).

Пра кнігу

Кніга «Злачынства, сэр!» складаецца з дзвюх частак: першая, аднайменная, змяшчае класічныя і сучасныя дэтэктыўныя апавяданні, другая, пад назвай «Бясчынства, сэр!», — пародыі на дэтэктыўны жанр. У дадатку прадстаўленыя два рэцэпты напісання добрых дэтэктыўных твораў. Прадмову да кнігі пад назвай «Пра бездакорнасць метаду» напісала Кацярына Маціеўская, укладальнік зборніка — Ганна Янкута.

Падрабязней ТУТ.

Кнігу ўжо можна набыць у шэрагу кнігарняў Мінска!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology