30 ліпеня — адкрыццё выставы Ўладзіміра Акулава

30 ліпеня 2013 года а 17-ай гадзіне,
Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47)

адкрыццё персанальнай выставы Ўладзіміра Акулава «Месцазнаходжанне»

Неафіцыйнае беларускае мастацтва 1980–1990-х перастала быць невядомай тэмай, сёння пра гэты перыяд сучаснага мастацтва шмат кажуць і пішуць, аднак гэта не замінае заставацца яму такім жа міфам, якім яно было дзесяць год таму. Яшчэ больш узмацняюць гэтае ўяўленне ўспаміны, якімі падзяляюцца сведкі і непасрэдныя ўдзельнікі падзей 25-30-летняй даўнасці.

Не стане выключэннем і знаёмства гледачоў з выставай «Месцазнаходжанне» Уладзіміра Акулава. Гэта знаёмства не толькі з творчасцю мастака, але і спроба зразумець і прыняць яго самога. У межах персанальнага арт-праекта аўтар прадставіць творы графікі і жывапісу апошніх гадоў з асабістай калекцыі, а таксама з прыватнага збору знакамітага беларускага калекцыянера і мастака Андрэя Плясанава.

Выстава будзе працаваць да 24 жніўня 2013 года.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology