7 жніўня — фотавыстава Вольгі Савіч

З 7-га па 24-е жніўня 2013 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) пройдзе персанальная выстава фотамастачкі Вольгі Савіч «TimeBox. Скарбонка часу».

Фатаграфічны праект Вольгі Савіч радыкальна адрозніваецца ад большасці візуальнай інфармацыі, якая штодня ўяўляецца погляду сучаснага чалавека: тут вы не сустрэнеце яркіх колераў і гламурных вобразаў. На гэтых фотаздымках — фрагменты архітэктуры Мінска, але пафасныя будынка «сталінскага ампіру» застаюцца за кадрам. Мастачка фіксуе тое, што звычайна выслізгвае ад погляду: цені, расколіны, нечаканыя спалучэння формаў і фактур, якія, уступаючы ва ўзаемадзеянне з фатаграфічнай плёнкай, атрымліваюць іншае жыццё.

Куратарка выставы — Ірына Герасімовіч

Падчас адкрыцця выставы 7-га жніўня мае адбыцца перформанс, падрыхтаваны рэжысёрам Андрэем Саўчанкам.

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology