Новае ў «Калекцыі» — альбом Аляксея Жданава!

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом беларускага паэта і мастака Аляксея Жданава.

«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма і слухаў яго са свяшчэнным трымценнем. І задаваў пашанотна дурныя пытанні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філосаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно:

«Бачыш, на першым паверсе святло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, не раю табе з ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двара атрутна салодка мігцеў ліхтар «людаеда».

З уступнага тэксту Дзмітрыя Строцава.

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў Галерэі «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Менска.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology