У нямецкім выдавецтве Kehrer выйшла «BY NOW» — першая кніга пра сучасную беларускую фатаграфію.
Яе з’яўленне ініцыяваў Андрэй Лянкевіч, за выбар здымкаў адказваў нямецкі куратар Маціас Хардэр, кіраўнік берлінскага музея Хельмута Ньютана, падтрымаў праект Інстытут Гётэ ў Мінску. У выбары фотаздымкаў Маціасу дапамагаў Ханс Пілар, фатограф і прафесар універсітэта Хільдэсхайма, які памёр у кастрычніку 2012, да выхаду кнігі ў свет. «BY NOW» ўключае работы 16 маладых беларускіх фатографаў: Андрэя Лянкевіча, Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік, Аляксея Навумчыка, Аляксея Шынкарэнка, Міхаіла Лешчанка, Максіма Шуміліна, Вольгі Сасноўскай, Аляксандры Салдатавай, Аляксандра Саенка, Сяргея Гудзіліна, Аляксандра Кладава, Таццяны Гаўрыльчык, Аляксандра Веледзімовіча, Паўла Кірпікава і Паліны Палынскай.
Яны ўсе нарадзіліся ў 1970х-80х, а цяпер робяць здымкі пра людзей, штодзённасць, краіну і яе Прэзідэнта, а таксама пераасэнсоўваюць мінулае, напрыклад, Другую сусветную вайну і нямецкую акупацыю. Стыль фотаздымкаў вар’іруюцца ад класічных чорна-белых партрэтаў да Photoshop эксперыментаў.
Падрабязней ТУТ.
Крыніца / studio67
Кнігу можна замовіць тут:
http://knihi.by/knihi/by-now-sucasnaja-bielaruskaja-fatahrafija