Выйшла «BY NOW» — кніга пра сучасную беларускую фатаграфію

У нямецкім выдавецтве Kehrer выйшла «BY NOW» — першая кніга пра сучасную беларускую фатаграфію.

Яе з’яўленне ініцыяваў Андрэй Лянкевіч, за выбар здымкаў адказваў нямецкі куратар Маціас Хардэр, кіраўнік берлінскага музея Хельмута Ньютана, падтрымаў праект Інстытут Гётэ ў Мінску. У выбары фотаздымкаў Маціасу дапамагаў Ханс Пілар, фатограф і прафесар універсітэта Хільдэсхайма, які памёр у кастрычніку 2012, да выхаду кнігі ў свет. «BY NOW» ўключае работы 16 маладых беларускіх фатографаў: Андрэя Лянкевіча, Яўгена Канаплёва і Юліі Лейдзік, Аляксея Навумчыка, Аляксея Шынкарэнка, Міхаіла Лешчанка, Максіма Шуміліна, Вольгі Сасноўскай, Аляксандры Салдатавай, Аляксандра Саенка, Сяргея Гудзіліна, Аляксандра Кладава, Таццяны Гаўрыльчык, Аляксандра Веледзімовіча, Паўла Кірпікава і Паліны Палынскай.

Яны ўсе нарадзіліся ў 1970х-80х, а цяпер робяць здымкі пра людзей, штодзённасць, краіну і яе Прэзідэнта, а таксама пераасэнсоўваюць мінулае, напрыклад, Другую сусветную вайну і нямецкую акупацыю. Стыль фотаздымкаў вар’іруюцца ад класічных чорна-белых партрэтаў да Photoshop эксперыментаў.

Падрабязней ТУТ.

Крыніца / studio67


Leave a Reply to KNIHI.BY


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology