5 верасня — выстава Аляксея Хацкевіча

05-20 верасня 2013 года
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе

Аляксей Хацкевіч «D.A.R.» / Жывапіс

Аляксей Хацкевіч ( Хацон ) прадстаўляе персанальны праект D.A.R. Менавіта так ён называе асабісты кірунак у жывапісе: дэкаратыўна-абстрактны рэалізм. Супрацьлеглыя адзін аднаму паняцці «абстракцыя» і «рэалізм» спалучаюцца разам? Абсурд… Але менавіта ў гэтай парадаксальнасці тэрміна хаваецца спосаб мыслення аўтара. Дэкаратыўнасць, абстрактнасць, рэалістычнасць ўсяго толькі метад, фармальны прыём жывапісу. Умелае спалучэнне розных элементаў нараджае індывідуальны аўтарскі почырк Хацкевіча.

Аляксей Хацкевіч нарадзіўся ў 1972 годзе ў Мінску (Беларусь). У 1997 — скончыў Беларускую Акадэмію Мастацтваў, аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. 1997-1999 — вучыўся ў школе мастацтваў Массана (Барселона, Іспанія). З 2008 — член Беларускага Саюза Мастакоў .

Адкрыццё выставы адбудзецца 5 верасня ў 19:00. Уваход вольны!
Мінск, праспект Незалежнасці 37а | 11:00 — 22:00 будні, 12:00 — 22:00 выходныя. +375 (17) 286 31 68

Падрабязней на сайце Галерэі


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology