10 верасня — прэзентацыя альбома Аляксея Жданава

 

10 верасня, 19-00
Кнігарня «логвінаЎ» (пр. Незалежнасці 37а)

Запрашаем на прэзентацыю альбома беларускага паэта і мастака АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА (19481993) у «Калекцыі пАРТызана»!

Прэзентацыю правядзе аўтар уступнага тэксту, паэт Дзмітрый Строцаў. Акрамя гісторый з жыцця Аляксея Жданава, прагучаць таксама ягоныя вершы ў выкананні Дзмітрыя Строцава.

«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма й слухаў яго са сьвяшчэнным трымценьнем. І задаваў пашанотна дурныя пытаньні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсьць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсьць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філёзаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе сьвятло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, ня раю табе зь ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двару атрутна салодка мігацеў ліхтар «людаеда».

(З уступнага тэксту Дзмітрыя Строцава)

Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны!

«Калекцыя пАРТызана»: найлепшы кніжны праект 2011 года… Альбомы «Калекцыі пАРТызана» must have кожнага культурнага беларуса, заангажаванага ў сучаснасць.

(З артыкула Ганны Кісліцынай, «Новая Эўропа»)

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» ўяўляе сабой the best беларускага арта. У «Калекцыі» ўжо выйшлі альбомы Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай, беларускага мастацкага авангарду 1980-х гадоў. Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology