«Дзядуля партызанскага руху»: Ігар Цішын у «Калекцыі пАРТызана»

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом ужо легендарнага беларускага мастака Ігара Цішына. Упершыню ў Беларусі!

«Ігар Цішын, адзін з самых значных сучасных мастакоў Беларусі, ужо болей за дзесяць гадоў жыве й працуе ў Бэльгіі. Пры гэтым увесь матэрыял і вобразнасьць, сюжэты й аб’екты ягонага жывапісу, інсталяцыяў, фатаграфіяў застаюцца беларускімі: яны наўпрост зьвязаныя з постсавецкімі рэаліямі 90-х гадоў, з палітычнымі й гістарычнымі аспэктамі сёньняшняга дня. Ня дзіва, што ў Беларусі ягонае імя ў пэўнай ступені міталягізаванае.

Цішына называюць «дзядулем партызанскага руху», а да ягонага жывапісу ўжо прымацаваныя клішаваныя эпітэты накшталт «экспрэсіянізм з сацыялістычным тварам»…

Аднаўляючы ў думках кожны з твораў Ігара Цішына, сутыкаесься зь дзіўным фэномэнам: памяць нібыта гразьне ў дэталях, а агульная карціна ніяк не ўтвараецца. Асобныя формы сьпяшаюцца зьявіцца, пры гэтым няма ўпэўненасьці, што належаць яны менавіта гэтаму твору, а не якому-кольвек іншаму альбо тваёй уласнай фантазіі».

Тацяна Кандраценка «Археалёгія калектыўнае памяці» / Альбом «Ігар Цішын»

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў краме «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Менска.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology