Галерэя «Ў» на АРТ Маскве

Аляксей Лунёў «Total Zero» / Belarus – Young Contemporary Art, Масква 2012

Сяргей Шабохін «Практыкі падпарадкавання» / Belarus – Young Contemporary Art, Масква 2012

З 18 па 22 верасня ў ЦДМ на Крымскім вале ў Маскве зноў пройдзе Міжнародны мастацкі кірмаш АРТ Масква.

Гэты арт-кірмаш ўжо ў сямнаццаты раз аб’яднае арт-дылераў, галерыстаў, куратараў, прадстаўнікоў культурніцкіх інстытуцый, калекцыянераў і знатакоў актуальнага мастацтва. З 1996 года Міжнародны кірмаш сучаснага мастацтва АРТ Масква збірае ўдзельнікаў і наведвальнікаў з усяго свету. Адзіны ў сваёй галіне кірмаш у Расіі, АРТ Масква традыцыйна становіцца галоўнай падзеяй года ў галіне сучаснага мастацтва.

Мінулай зімой разам з падрыхтоўкай традыцыйнай экспазіцыі быў дадзены старт NEW PLATFORM — новаму праекту на трэцім паверсе ЦДМ для новых галерэй. Гэта больш эксперыментальнае, наватарскае, шчырае мастацтва, у меншай ступені схільнае да захіснуўшых расійскі арт-рынак тэндэнцый. Менавіта праект NEW PLATFORM і стане цяпер ядром АРТ Масквы.

У жніўні 2012 года галерэя сучаснага мастацтва «Ў» упершыню пазнаёміла расійскага гледача з працамі беларускіх мастакоў у рамках VI Фестывалю прыватных калекцыі, які праводзіцца Дзяржаўным цэнтрам сучаснага мастацтва. Асноўным партнёрам і са-куратарам праекта BelaRus — Young Contemporary Art выступіў дырэктар Аўстрыйскага Культурнага Форуму — Сымон Мраз.

У гэтым годзе галерэя сучаснага мастацтва «Ў» была абраная экспертным саветам АРТ Масквы ў якасці ўдзельніка праекту NEW PLATFORM. У рамках праекта галерэя прадставіць наступных мастакоў: Міхаіл Гулін, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Антаніна Слабодчыкава, А.Р.Ч. і Максім Тымінько.

Большасць работ, прэзентуемых на кірмашы, не экспанаваліся раней і падрыхтаваны спецыяльна для праекта. Так, мастак Максім Тымінько, які апошнія некалькі гадоў жыве ў Галандыі, прадставіць новую мультыканальную відэа-інсталяцыю Being a Picture Element (perspective view 1).

У рамках спецыяльнай праграмы кірмашу АРТ Масква адбудзецца мноства прэзентацый, дыскусій, сустрэч з мастакамі, удзельнікамі некаторых з іх стануць прадстаўнікі галерэі «Ў».

Наведаць выставу можна па адрасу Цэнтральны Дом Мастака (ЦДХ), Масква, Крымскі Вал, 10,3 паверх, павільён 16-8. Час работы кірмашу: 18 верасня з 14.00 да 20.00, 19 — 22 верасня з 12.00 да 20.00


  1. Ю.Б.:

    «У жніўні 2012 года галерэя сучаснага мастацтва «Ў» упершыню пазнаёміла расійскага гледача з працамі беларускіх мастакоў…»
    Але ў 2011-м нашыя мастакі ўдзельнічалі ў папярэдняй біенале, і раней выставы здараліся.

  2. Гость:

    Речь шла конкретно об этих художниках, именно о молодом современном искусстве.

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology