Праект Books From Belarus на Frankfurt Book Fair

Фота © 34mag.net

З 9 па 13 кастрычніка ў нямецкім Франкфурце-на-Майне адбудзецца самы вялікі кніжны кірмаш у свеце. Упершыню на ім будзе і беларускі стэнд. Праект Books From Belarus прапануе еўрапейскаму кніжнаму рынку выбарку з 8 кніг 8 беларускіх аўтараў. Гэтакая эсэнцыя сучаснага айчыннага літпрацэсу, пададзеная ў мінімалістычнай форме – каб у патэнцыйнага замежнага выдаўца абудзілася цікавасць і не разбегліся вочы.

BOOKS FROM BELARUS – ініцыятыва незалежных беларускіх выдавецтваў пры арганізацыйный падтрымцы Swedish Institute, які вядомы не толькі прамоўшнам шведскай культуры за мяжой, але і супортам культурных ініцыятываў з іншых краін.

Нарэшце ўсвядоміўшы, што «калі мы разам, нас не зламаць нікому», беларускія выдаўцы сабраліся, каб выбраць з усяго бязмежжа сучаснай айчыннай літаратуры спіс з імёнаў і назваў, якія маглі б зацікавіць чытачоў, а перш за ўсё – выдаўцоў і перакладчыкаў з іншых краінаў. У выніку быў сфармаваны шорт-ліст з 8 аўтараў (па кнізе з пісьменніка), якія ўвайшлі ў каталог. За афармленне стэнду і ўвесь дызайнерскі фарш адказвае каманда 34mag.net.

Падрабязней на 34mag.net

Крыніца // 34mag.net 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology