3 кастрычніка — лекцыя Штэфана Гарштэцкага «Ці магчымая еўрапеізацыя знізу?»

Інтэрнэт-партал «Новая Эўропа» ў межах праекта: «Еўрапейскае кафе: адкрытая прастора Еўропы»

3 кастрычніка а 16:00
Бар «Ў»(пр. Незалежнасці, 37/a)

Запрашаем на публічную лекцыю Штэфана Гарштэцкага «Ці магчымая еўрапеізацыя знізу?»

Лекцыя Штэфана Гарштэцкага будзе прысвечаная аналізу феномена «еўрапеізацыі знізу», тым праблемам, з якімі сутыкаюцца краіны Еўропы, калі спрабуюць будаваць сваё развіццё, абапіраючыся на ініцыятывы, якія ідуць ад грамадства да дзяржавы, а не наадварот. Таксама будзе абмяркоўвацца пытанне аб тым, ці могуць працэсы еўрапеізацыі аказваць дзейсны ўплыў на краіны па-за межамі ЕС, напрыклад, на Беларусь.

З тэкстам Штэфана Гарштэцкага «Актуальныя вымярэнні Еўропы ў Цэнтральнай І Усходняй Еўропе — еўрапеізацыя знізу?» можна пазнаёміцца тут

Мова лекцыі: англійская з паслядоўным перакладам на рускую. Уваход вольны! Падрабязней ТУТ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology