2 кастрычніка — мульцімедыйная інсталяцыя Nuages

02 — 05 кастрычніка 2013
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Амбасада Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь
прадстаўляюць

Інтэрактыўная мульцімедыйная інсталяцыя Nuages Leon Somov i Darius Zickus

Абодва аўтары паходзяць з музычнага свету: Леонас Сомавас — вядомы гукарэжысёр, прадусар і стваральнік электроннай музыкі, Дарус Жычкус — музыкант, прадусар і дызайнер гуку, які амаль 20 год жыве і працуе ў Лондане. Інсталяцыя Nuages — гэта першы іх агульны і міждысцыплінавы інтэрактыўны праект.

Сутнасць інсталяцыі застаецца такой самай: Леонас і Дарус прадстаўляюць інтэрактыўнае мультымедыйнае асяроддзе, у якім сплятаюцца спецыяльна для гэтага праекта створаныя камп’ютарныя праграмы, мадыфікаванае акустычнае асяроддзе і сэнсарныя сістэмы. У асяроддзі Nuages наведвальнік аказваецца перад праекцыяй неба ў хмарах і глыбіннай камерай інфрачырвоных прамянёў Kinect. Набліжаючыся да камеры, наведвальнік бачыць свой сілуэт, што выходзіць з хмараў і чуе гукавую дарожку, што гучнее.

Падрабязней ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology