Гвіда КАТАЛАНА: «ПАЭЗІЯ — ГЭТА СЕКС»

 

Гвіда Каталана — «малады» італьянскі паэт з Турына. Адзін з нямногіх, хто бярэ на сябе адказнасць называцца менавіта «прафесійным паэтам», аўтар шасці зборнікаў іранічных, эратычных і саркастычных вершаў і дыялогаў з уяўнай жанчынай. Паэт выступае, паэт вандруе, паэт, для якога паэзія — гэта секс.

ПРА ПАЭЗІЮ: ДЛЯ СЯБЕ альбо ДЛЯ ІНШЫХ?

Пісаць вершы — у мяне на ўзроўні фізіялагічных патрэбаў. Калі я не пішу тыдзень, мне дрэнна. Вершы неяк нават выратавалі мне жыццё. І, чорт, яны працягваюць яго ратаваць і дагэтуль, бо, калі б не паэзія, я б і не ведаў, чым зарабляць сабе на жыццё сёння і, хочацца верыць, заўтра!

Упершыню я выйшаў на сцэну ў 17 з паловай гадоў, так што ўнутраная патрэба складаць вершы, напэўна, была ў мяне даўно. У той час я не выступаў з вершамі, а граў у гурце. Як гэта часта здараецца з моладдзю ва ўсіх краінах свету, у нас быў музычны гурт, гараж для рэпетыцый і сцэна для выступаў у мясцовым моладзевым цэнтры. Спяваў я дрэнна, але тэксты для песень выходзілі прымальныя. Так што прага зносін з публікай была ў мяне з дзяцінства. Але не ў гэтым сутнасць. Яшчэ чаго не хапала, калі б толькі ў гэтым!

ПРА СЁННЯШНІХ ІТАЛЬЯНСКІХ ПАЭТАЎ

Італьянскі паэт сёння… Гэта малады чалавек — ну, вы ведаеце, што ў Італіі «малады» азначае гадоў 40–45… Такім чынам, мы, моладзь 42 гадоў, па сутнасці, робім тое ж самае, што і французскія і нямецкія паэты. Тыя, каму ўдаецца нешта рабіць, працуюць у сферы перформансу, гэта значыць выступаюць на розных пляцоўках і нясуць у масы сваю творчасць.

Я ўпэўнены, што перформанс — гэта сапраўды ключ да поспеху ў сферы сённяшняй паэзіі. І, трэба сказаць, што ўжо не першы год. Сам феномен «паэтаў-перформераў» прыйшоў да нас з Амерыкі. І развіўся не толькі ў яго класічным выглядзе, але і ў розных незвычайных формах. У Францыі, напрыклад, вельмі папулярныя паэты, якія чытаюць вершы ў стылі рэп.

Паэзіі ў Італіі надаецца рэальна вельмі мала месца, асабліва калі не лічыць фальшывых выдаўцоў, якія друкуюць паэтаў за грошы. Аднак тыя адзінкі, каму ўдаецца выпусціць кнігу ў гэтым выдавецтве, сапраўды добрыя. Таму што, каб быць надрукаваным, ім даводзіцца пераадолець цэлую серыю своеасаблівых фільтраў.

Такім чынам, калі ты выпусціў кнігу, значыць, табе сапраўды ёсць што сказаць. І ў рэальнасці гэтае «нешта» насамрэч аказваецца цікавым і важным.

ПРА ЯКАСЦІ СУЧАСНАГА ПАЭТА

Быць здольным рэагаваць на публіку — значыць быць здольным любую публіку «чытаць». Разумець, што перад табой заўсёды знаходзяцца людзі. І вось менавіта гэтага часта паэт не ўлічвае. Гэта значыць ён чытае нібы сам сабе. Бо для многіх, хто піша вершы, магчымасць чытаць уласныя творы — ужо нешта накшталт дасягнення пастаўленай мэты. Але ж насамрэч мэта ў тым, каб твая паэзія перайшла з аркуша паперы ў твае вусны, а адтуль — у вушы і ў галаву тых, хто цябе слухае.

Да таго ж вельмі часта паэты не ў стане чытаць свае, часам нават надзвычай добрыя, вершы. Не ў стане з прычыны вакальных дадзеных. Альбо проста не тыя вершы падбіраюць для дадзенай аўдыторыі. Мне, напрыклад, здаралася (і не раз!) запланаваць чытанне 15 вершаў за адзін выступ, а потым усё рэзка змяніць, таму што публіка аказваецца зусім іншага кшталту. Да таго ж далёка не ўсе вершы наогул можна чытаць на публіку. Абсалютна не ўсе.

Алкомеланхоличное

я должен помнить
добавить в счёт
ночь
бессонную
где я
посылал
тебя к чёрту

но
посмотри вверх
вот там
луна
видишь?
я — да
давай же, глянь
нет же
твоя луна другая
нет
моя — не та
что та, что ты видишь

я хотел стать твоим котом
но тебе было как-то наплевать

а я никогда не хотел
стать ничьим котом
и второй шанс выпадет вряд ли

у тебя же никогда не будет
другого кота
кроме и вне меня

моя луна
меня любит
твоя — нет

сказать по правде, я их вижу две
эти луны
так что в сумме их — три
две мои
твоя одна

двоится в глазах
троится в голове
слишком много пьется

коты не просят прощения
никогда

ПАЭЗІЯ — гэта КУЛІНАРЫЯ. Альбо СЕКС

Выступ з вершамі на публіку — гэта як праца кухара. Ты павінен даць людзям задавальненне. Таму што задавальненне публікі прыносіць задавальненне і табе самому.

Яшчэ ўзаемадачыненні паміж табой на сцэне і публікай, якая сядзіць у зале, вельмі падобныя да сексу. Менавіта ў тым сэнсе, што секс (калі ён «працуе») — гэта абмен. Я даю задавальненне табе, а ты — мне. Многія людзі пра гэта і не ведаюць. У паэзіі наогул 99,9 % — дылетанты. Яны пра гэты «цыкл задавальнення» і не задумваліся нават. Не ведаюць і ведаць не жадаюць.

Пра «ПАЭТЫЧНЫ СЛЭМ»

У Еўропе, як і ў Італіі, вельмі папулярны ўжо гадоў 15 феномен «паэтычнага слэму». Слэмы ўяўляюць сабой паэтычныя спаборніцтвы, хоць момант спаборніцтва — зусім не самы галоўны ў гэтым відовішчы. Сутнасць заключаецца ў сустрэчы паэтаў з публікай і чытанні вершаў. Спаборніцкі эфект прыўносіць адценне забавы, відовішча. Я сам увесь час прымаю ўдзел у шматлікіх слэмах, якія праводзяцца ў Італіі. У Турыне, Мілане, Генуі — па ўсёй краіне.

Мне падабаецца сама ідэя слэму, але арганізаваць слэм не так проста. Ёсць вялікая праблема, звязаная з тым, якія паэты маюць права браць у ім удзел. Некаторыя заяўляюць: «Я хачу толькі добрых паэтаў», іншыя: «Запіс адкрыты для ўсіх». Я сам, калі ўяўляю сябе на месцы публікі, палічыў бы за лепшае першы падыход. Людзі прыходзяць на слэм як на відовішча, жадаючы ўбачыць і пачуць усё ж нешта годнае.

Слэм не можа быць сумным. Хопіць і таго, што паэзія сама па сабе напружаная штука.

ПЫТАННЕ «ПЕРШАГА РЭЦЭНЗЕНТА»

Ужо шмат гадоў назад у мяне адпала неабходнасць паказваць свае вершы «таму самаму чалавеку». Раней ролю першага рэцэнзента выконвала мая дзяўчына, потым — мой лепшы сябар, якому я прыносіў падшытыя ксеракопіі сваіх твораў. Цяпер, дзякуй Богу, ёсць інтэрнэт, куды я выкладаю вершы, і замест аднаго альбо двух людзей іх чытаюць і каментуюць 5 тысяч! Нават 10 тысяч!

Хаця я з пяшчотай прыгадваю часы маёй першай кнігі: у 1999-м я прыносіў у выдавецтва матэрыялы, набраныя на друкавальнай машынцы…

ПІСАЦЬ — значыць ПАКУТАВАЦЬ?

Эх… наогул, думаю, што так… Я сапраўды далёка не спакойны чалавек… Нават у дзяцінстве спакойным не быў. Мне здаецца, што няма нікога з ліку вялікіх паэтаў ці пісьменнікаў, хто б пісаў грандыёзныя творы, калі быў шчаслівы і спакойны. Насамрэч увогуле такіх людзей не існуе, нават сярод простых смяротных. Усе пакутуюць, і ва ўсіх бываюць трывогі. Можа, тое, што я кажу, камусьці падасца трызненнем. Але я растлумачу свой пункт гледжання: усе пакутуюць, але сярод тых, хто пакутуе, ёсць тыя, хто пакутуе і пры гэтым піша. Разумееце? Іншыя пакутнікі знайшлі свае ўласныя выхады з іх становішча: хтосьці глядзіць футбол, хтосьці гуляе ў покер, хтосьці займаецца спортам ці прымае наркотыкі.

Такім чынам, трывогі і пакуты, на жаль ці на шчасце, становяцца важным маторам. Але такім жа маторам можа быць і шчасце.

Калі ў цябе выбух шчасця, гэтая станоўчая энергія можа стаць карыснай для напісання выдатных твораў. Успамінаю словы Букоўскі, які лічыў, што самае лепшае ў паэзіі — гэта тое, што калі ты сумны — ты пішаш, калі шчаслівы — пішаш, калі так сабе — то таксама пішаш.

Вольга Бубіч

Фота © guidocatalano.it

Меркаванні аўтараў не заўсёды супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі. Калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце нам.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology