11 кастрычніка – персанальны праект Аляксея Талстова «Самакантроль»

11 кастрычніка – 03 лістапада 2013
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А)
пры інфармацыйнай падтрымцы інтэрнет партала аб сучасным беларускім мастацтве ARTAKTIVIST прадстаўляе:

Аляксей Талстоў «Самакантроль» (жывапіс, відэа, інсталяцыя)

Персанальны праект Аляксея Талстова ўздымае тэмы, якія ў Беларусі зазвычай застаюцца па-за шырокім абмеркаваньнем. Збольшага прычынай таго ёсьць засяроджанасьць сацыяльных і культурных дыскусій на лакальным кантэксьце. Такая сытуацыя цалкам натуральная, у сьферу інтарэсаў грамадзянаў любой краіны трапляюць перадусім тыя пытаньні, якія неяк зьвязаныя з падзеямі ў рэгіёне. Але сёньняшні сьвет ня можа жыць толькі лакальным…

У праекце Самакантроль Аляксей Талстоў зьвяртаецца да пытаньняў кантролю і самакантролю ў сучасных грамадствах, разглядае сыстэмы рэгуляцыі ўзаемаадносінаў у межах соцыюму.

Адкрыцьцё выставы адбудзецца 11 кастрычніка а 19-й гадзіне. Уваход вольны

У межах праекту заплянаваныя аўтарскія экскурсіі і дыскусіі. Сачыце за абвесткамі.

Падрабязней ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology