Пераможцы Bulbamovie

Андрэй Кудзіненка, Арцём Лобач, Максім Жбанкоў

27 кастрычніка адбылося ўрачыстае абвяшчэньне вынікаў Конкурсу незалежнага беларускага кіно «Bulbamovie 2012 ». Усяго ў конкурснай праграме было прадстаўлена 19 караткамэтражных стужак, як ігравой, так і дакумэнтальнай формы. У склад журы фэстывалю ўвайшлі беларускі рэжысэр Андрэй Кудзіненка, культуроляг і крытык Максім Жбанкоў, кінакрытык Лукаш Мацееўскі, экспэрт Польскага інстытуту кіно й мастацтва Пётар Келяр, беларускі сцэнарыст Андрэй Курэйчык.

Галоўны прыз «Залатую Бульбу» было вырашана не прысуджаць, але другое месца — «Сярэбраную Бульбу» — падзялілі стужкі «Простыя рэчы» Арцёма Лобача й «Жыцьцё ў клятчастай сумцы» Андрэя Палупанава.

Падрабязьней на старонцы фэстывалю bulbamovie.pl.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology