Новы «pARTisan»: АЎТСАЙД — ужо ў продажы!

У. Парфянок, з серыі Persona non grata

Беларуская культура існуе не толькі ў Беларусі. Шмат беларускіх аўтараў жывуць сёння па-за межамі краіны. Шмат хто бывае тут часта, але больш вядомы сваімі праектамі «там». Тым не менш кожны з іх па-свойму робіць унёсак у пабудову нашай агульнай сістэмы беларускае культуры.

Хто яны? Чым жывуць і якія месцы Менска ўспамінаюць?

Героі нумара «pARTisan» #24: Андрэй Дурэйка, Віка Мітрычэнка, Дзмітрый Плакс, Ірына Ануфрыева, Аляксандр Камароў, Андрэй Лянкевіч, Вальжына Морт, Уладзімір Лапо, Лена Прэнц і інш.

«35 грамаў — гэта вага пашпарту, неістотная, здавалася б, рэч. Але па эмацыйным, духоўным стане, якія ў тым ліку ўплываюць і на фізычнае самаадчуваньне, гэта вельмі значна… Але «35 грамаў» — гэта праект не пра тое, як беларусам ці ўсходнім людзям цяжка падарожнічаць.

Хутчэй, задачаю было паказаць, што мой час як мастака таксама сплянаваны гэтымі бюракратычнымі апаратамі, краінамі, якія падпісваюць дамовы пра ідэнтычнасьць і нацыянальнасьць… »

З інтэрв’ю Аляксандра Камарова

Таксама ў нумары:

інтэрв’ю з Уладзімірам Парфянком (асоба нумару), агляд выставы «Europe (to the power of) n», Таня Сяцко пра менскую дакументальную хвалю ў тэатры, Павал Свярдлоў пра гісторыю беларускага кліпмэйкерства, інтэрв’ю з малдаўская мастачкай Таццянай Фёдаравай, пераклады тэкстаў Вацлава Гавела і Сэмюэля Бэкета і інш.

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а, Менск)!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology