15 лістапада — прэзентацыя новых выданняў з «Калекцыі пАРТызана»

З альбому «1+1=1»

З альбому Ігара Цішына

15 лістапада, 19-00
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

«pARTisan» запрашае на прэзентацыю трох новых выданняў з «Калекцыі пАРТызана» — альбомаў МІХАІЛА ГУЛІНА і АНАТАНІНЫ СЛАБОДЧЫКАВАЙ («1+1=1»), АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА і ІГАРА ЦІШЫНА.

«На днях мой нямецкі калега, які ўпершыню прыехаў у Беларусь, сказаў, што яго цікавіць беларускае мастацтва. Я тут жа дастала з паліцы альбомы з “Калекцыі пАРТызана”. І ўжо праз некалькі хвілін стала зразумела, што ГЭТА пераканаўча і без маіх далейшых каментароў. Гэтыя альбомы я дастаю з паліцы, калі хтосьці не з мастацкага асяроддзя сумняваецца, што ў беларускім мастацтве адбывалася і адбываецца нешта цікавае. Яны — мой аргумент. Гэтыя альбомы я прывожу ў падарунак сваім сябрам у розных краінах. Кожны новы альбом — падарунак, якога чакаюць.

Візітоўка беларускай мастацкай сцэны. Аргумент. Падарунак. А яшчэ тое, што выклікае радасць і гонар, што гэта ўсё — частка той культурнай прасторы, якую я магу назваць сваёй».

Ірына Герасімовіч, перакладчыца, куратарка, арт-менеджарка

У імпрэзе прымуць удзел: рэдактар серыі Артур Клінаў, мастакі Міхаіл Гулін, Антаніна Слабодчыкава, аўтары тэкстаў да альбомаў Вольга Шпарага, Ірына Герасімовіч, Таццяна Кандраценка.

У праграме імпрэзы:

− Live-выступы герояў;
− Відэадэманстрацыя акцый групы «1+1=1»;
− Відэазварот Ігара Цішына;
− Паказ урыўкаў з прэзентацыі альбома Аляксея Жданава з удзелам Дзмітрыя Строцава (адбылася ў верасні).

Чакаюцца таксама іншыя арт-сюрпрызы.

Уваход вольны!

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» ўяўляе сабой the best беларускага арта. Акрамя вышэйназваных, у «Калекцыю» ўжо патрапілі альбомы Уладзіміра Цэслера («Ё Цэслер»), Руслана Вашкевіча («План уцёкаў»), Міхаіла Сянькова («А.Р.Ч.»), беларускага авангарду 1980-х. Плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.

«Калекцыя пАРТызана» — найлепшы кніжны праект 2011 года… Альбомы «Калекцыі пАРТызана» must have кожнага культурнага беларуса, заангажаванага ў сучаснасць.

З артыкула Ганны Кісліцынай, «Новая Еўропа»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology