11 лістапада — прэзентацыя зборніка «Мёртвы сезон»

11 лістапада, панядзелак, 18-00
«ЦЭХ» (былое МЕ100, пр. Незалежнасці, 58, к.6, праход праз вул. П.Броўкі, дальні пад’езд, 2 паверх)

запрашаем на прэзентацыю зборніка новай драмы Беларусі «Мёртвы сезон».

Напрыканцы кастрычніка на мультылэйбле «Пяршак» часопіс 34mag.net выдаў зборнік новай драмы з Беларусі. «Мёртвы сезон» — гэта дзевяць драматургічных тэкстаў ад васьмі сучасных аўтараў: Паўла Пражко, Канстанціна Сцешыка, Дзмітрыя Багаслаўскага, Паўла Расолькі, Яро, Юліі Шаўчук, Тані Арцімовіч і Рымы Ушкевіч.

Рэдакцыя 34mag.net разам з платформай перфарматыўных практык «зЕрне» ладзіць афлайн-прэзентацыю зборніка, на якой акторы «Свабоднага тэатра» прачытаюць урыўкі некаторых п’ес, а пасля адбудзецца абмеркаванне і гутарка з драматургамі.

Запрашаем усіх зацікаўленых у сучасным стане беларускай драматургіі!

У той жа дзень а 16:00 адбудзецца дыскусія «Альтэрнатыўны тэатральны рух у Беларусі: што і для чаго?». Мадэратар абедзвюх дыскусій — Таня Арцімовіч.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology