Buben і Bajsan выпускаюць альбом цыфравой паэзіі

 

Беларусы Влад Бубен і Bajsan выпускаюць альбом Iamb’n’Bass. Цыфравы рэліз атрымае шырокую дыстрыбуцыю дзякуючы супрацы карпарацыі Believe digital з Big Buben Studio.

Альбом будзе з’яўляцца на сусветных інтэрнэт-рэсурсах (Spotify, Beatport, Deezer, Drum’n’bass arena, Google Play, amazonmp3 і іншых) з 29 лістапада па 12 снежня, калі выйдзе на I tunes і Believe digital. Дыстрыбуцыя альбому распаўсюдзіцца на 240 краінаў свету праз 102 крамы, у якіх ёсць прадукцыя кампаніі. Праслухоўванне альбому ў азнаямляльным рэжыме даступнае на рэсурсе Amazon.com ужо цяпер.

Паўнавартасны альбом стаў лагічным развіццём праекту «Танцы з Бубнам», канцэпт якога належыць Байсану. Пасля прадусавання двух EP з удзелам сучасных беларускіх паэтаў (B-52 и Medication), артысты засяродзіліся над стварэннем цэльнага супольнага твору. У фінальную версію лонгплэя трапілі 14 кампазіцый, розных стылістычна, але маючых гармонію дзякуючы намаганням і досведу Бубна.

Назва работы цалкам вызначае і ягоную стылістыку – спалучэнне вершаў з электроннай музыкай. Агучаныя тэксты напісаныя ў розныя перыяды – ад пубертатных эмацыйных перажыванняў да «сацыяльных мазоляў новага часу». 

У працы над альбомам калегі падзялілі творчыя высілкі ом коллеги разделили творческие усилия напалам: музычнае аздабленне кожнай песні і адбор лірыкі ляглі на плечы Бубна, а фінальны трэк-ліст скампанаваў Байсан. Аўтар артуорку для першага ў гісторыі цыфравога альбому беларускай паэзіі «на экспарт» – фатограф Юлія Мацкевіч.

Трэк-ліст альбому:

01 – Zvany
02 – Muza
03 – Breathe
04 – MA of MDMA
05 – m.n.s.k.
06 – I&I
07 – Misantrophy@PEN
08 – F5
09 – Troitsa (Trinity)
10 – 11 days
11 — #freedom2
12 — El globus d’aire es va convertir en vidre
13 – Kalykhanka (Lullaby)
14 – sex drugs to be continued

Даты экслюзіўнага выпуску на інтэрнэт-рэсурсах (спіс буйнейшых):

Spotify – 29.11, Beatport — 30.11, amoeba, Deezer, We7 — 01.12, Drum’n’bass arena, Juno, TuuTuuTim — 02.12, Google Play, Music Me, Virgin Mega — 03.12, aspire, Boomkat, EMusic — 04.12, Flyzik, Starzik — 05.12, 7 digital, Bleep — 06.12, amazonmp3, Base point media —10.12 I tunes — 12.12


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology