«БЕЛАРУСКАЯ ФАТАГРАФІЯ 1990-х»: новы альбом у «Калекцыі пАРТызана»

 

 

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом, прысвечаны арт–феномену 1990-х — «Менская школа творчае фатаграфіі». У альбом увайшлі працы В.Лабко, У.Парфянка, Г.Маскалёвай, У.Шахлевіча, С.Кажамякіна, М.Гаруса, І.Саўчанка, І.Пятровіча, В.Качана, В.Каленіка, А.Угляніцы і Беларускага клімату. 

«Мела б сэнс падрыхтаваць асобную сур’ёзную кнігу пра творчую фатаграфію Беларусі 1980–90-х гадоў — магчыма, удалося б апісаць усю разнастайнасьць гэтае зьявы й згадаць усіх фатографаў. Працуючы над гэтым тэкстам, мне давялося зрабіць цяжкі выбар і прытрымлівацца вузкіх межаў, сфакусаваўшыся ўсяго на адной групе з разнастайнага й захапляльнага сьвету фатаграфіі таго часу.

«Менская школа творчае фатаграфіі» зьвязаная ў першую чаргу з імёнамі Валера Лабко, Сяргея Кажамякіна, Галіны Маскалёвай, Уладзімера Парфянка, Ігара Саўчанкі, Уладзімера Шахлевіча, але ўлучае ў сябе больш за дзясятак тых, хто вучыўся ў Валера Лабко й у студыях пры клюбе «Менск».

…Адкрытымі застаюцца пытаньні, якія стаяць у самой Беларусі, што дагэтуль не ацаніла сваіх фотамастакоў, іхны ўнёсак у сучаснае мастацтва краіны й ролю ў належнай прэзэнтацыі дзяржавы на міжнароднай сцэне. Што ж гэткага асаблівага ёсьць у «менскай школе творчае фатаграфіі», што дае ёй відавочнае адрозьненьне ад іншых? Што прыцягвае да працаў фотамастакоў гэтай школы ўвагу адмыслоўцаў і гледачоў? Як яна зьявілася?..»

Іна Рэут «Менская школа» альбо «Новая хваля» / Альбом «Беларуская фатаграфія 1990-х»

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў краме «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Менска. А таксама на imbryk.by. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology