19 снежня – лекцыя «Архіўная фатаграфія і (еўрапейскія) катаклізмы ХХ стагоддзя»

Grigaliunas_1941

NA_Berkeley

19 снежня а 16:00
Бар «Ў» (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37а)

Інтэрнэт-партал «Новая Эўропа» ў межах праекта «Еўрапейскае кафэ: адкрытая прастора Еўропы»

Запрашаем на публічную лекцыю  Наталлі Арлаўскайце «Архіўная фатаграфія і (еўрапейскія) катаклізмы ХХ стагоддзя» 

ХХ стагоддзе назапасіла велізарную колькасць фатаграфічных сведчанняў рэпрэсій, масавага знішчэння, шматгадовага палітычнага ганення і турэмнага зняволення. Частка гэтага архіва – вынік працы саміх рэпрэсіўных установаў, бюракратычная дбайнасць якіх часам зачароўвае. Архівы, заснаваныя на паліцэйскай (антрапаметрычнай) фатаграфіі, у роўнай ступені ўласцівыя такім розным краінам і палітычным культурам, як Германія, Партугалія, Савецкі Саюз або Камбоджа. І ўсе яны, адкрытыя даўно і якія робяцца даступнымі зараз, ставяць пытанне аб тым, якое дачыненне да іх можам выбудоўваць мы, сённяшнія. Дакладней – як мы можам сустрэцца з тварам на фатаграфіі, знойдзенай у адной з мноства спраў, і не супасці з поглядам ды інстытуцыяй, якая яе зрабіла .

У гэтай лекцыі гаворка пойдзе пра мастацкія і кінематаграфічныя практыкі працы з фатаграфіяй, якая некалі належала рэпрэсіўна-бюракратычнаму архіву. Асноўная ўвага будзе сканцэнтраваная на сувязі паміж працай памяці, целам і часавымі эфектамі, закладзенымі ў творах Міхаіла Рома, Кястуціса Грыгалюнаса, Сусаны дэ Саўса Дыяс і Дзінь Ле.

Падрабязней пра лектарку ТУТ.

Мова лекцыі:  руская. Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology