«Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду»

 

Сяргей Дубавец «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду»

5 ліпеня ў кнігарні «ЛогвінаЎ» адбылася прэзэнтацыя кнігі вядомага журналіста, выдаўца й пісьменьніка Сяргея Дубаўца «Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду» (сэрыя «Бібліятэка Свабоды»), прысьвечанай першаму публічнаму аб’яднаньню моладзі новага часу (1980). Кнігу склалі інтэрвію журналіста з «майстроўцамі», што гучалі на хвалях «Свабоды» ў перадачы «Гісторыя аднаго цуду». Героямі перадачы Дубаўца сталі Вінцук і Арына Вячоркі, Зьміцер Колас, Міхал Анемпадыстаў, Лявон Вольскі, Сяржук Сокалаў-Воюш ды многія іншыя. Усяго – 53 чалавекі.

«Магчыма, гэта была маленькая рэвалюцыя, бо датуль нічога падобнага не здаралася. Але ў той рэвалюцыі не было ані наўпроставага пратэсту, ані супрацьстаяньня, ані разбурэньня. Было менавіта нараджэньне — станоўчае, заўзятае і не зусім усьвядомленае. Бо студэнты зь Беларускай Майстроўні, што выйшлі на Цэнтральную плошчу ў Менску, і не маглі да канца ўсьведамляць, ува што ўрэшце выльецца іхны чын» (Сяргей Дубавец).

Падрабязьней пра кнігу — на Радыё «Свабода».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology