pARTisan: Нам 10 гадоў!

Праект “pARTisan” – гэта медыя праект, які складаецца з друкаванага часопісу «pARTisan» (з 2002 году), прысвечанага беларускай сучаснай культуры, серыі альбомаў беларускіх мастакоў «Калекцыя пАРТызана» (з 2009 году) і інтэрнэт-партала partisanmag.by (з 2012 году).

Заснавальнік і галоўны рэдактар альманаху — мастак, літаратар Артур Клінаў.

Мы дасьледуем і прэзэнтуем самыя актуальныя, вострыя, спрэчныя зьявы ў беларускай культуры – арце, літаратуры, музыцы, кіно, тэатры. Мы ствараем і разьвенчваем куміраў, канструюем і руйнуем міты, насаджаем і адмаўляем каштоўнасьці. Мы імкнемся рассоўваць межы ня толькі ў пераносным, але і ў літаральным сэнсе: адсочваем новыя тэндэнцыі ў сусьветным мастацтве, супрацоўнічаем з замежнымі аўтарамі, пэрыядычна выдаем адмысловыя выпускі пра сучасную культуру асобных краінаў (Швэйцарыі, Польшчы, Нямеччыны).

На працягу 10 гадоў на старонках альманаху выступалі культавыя й легендарныя беларускія аўтары: мастак і пісьменьнік Адам Глобус, літаратары Марыя Мартысевіч, Андрэй Хадановіч, Ігар Бабкоў, мастакі Сяргей Кірушчанка, Андрэй Дурэйка, Уладзімер Лапо, філёзафы Валянцін Акудовіч, Алесь Анціпенка, Вольга Шпарага, Альміра Ўсманава, культуролягі Максім Жбанкоў, Вольга Каваленка, Вольга Капёнкіна, Вольга Архіпава, Андрэй Расінскі й іншыя.

Аўтар роліка — Арцём Лобач.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology