Выйшаў раман Артура Клінава «Шклатара»

sklatara1

sklatara

Першы падпісаны экзэмпляр

Новы раман Артура Клінава «Шклатара» нарэшце з’явіўся на паліцах кнігарні «Логвінаў»!

«Шклатара» — рэальная кропка ў рэальным горадзе ў рэальны час. Месца дзеяння — Менск, праспект Незалежнасці 37а, былы пункт прыёму шклатары, а зараз нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня. Час дзеяння — канец 2010 года. Героі — людзі беларускага андэрграўнду, постмадэрнісцкага падполля ў краіне постмадэрнісцкай дыктатуры. Рэальнасць для герояў змянілася цытатамі. Цытата на дэмакратыю, цытата на дыктатуру, цытата на рэвалюцыю, цытата на нянавісць, цытата на каханне…

«У кіно ёсць толькі дзве эмоцыі. Каханне і нянавісць. Нянавісць. І Каханне».

Кніга ўжо была прадстаўлена на стэндзе ByBooks на Кніжным кірмашы ў Франкфурце. Над выданнем працавалі Ірына Герасімовіч (рэдактарка), Сяргей Паўлавіцкі (карэктар), Артур Вакараў (дызайн вокладкі, дызайн-студыя «Адліга»).

Артур Клінаў — мастак, пісьменнік, выдавец, галоўны рэдактар часопіса «pARTisan». З 2009 года працуе ў кіно (мастак фільмаў «Масакра» і «Hard Reboot», рэж. А. Кудзіненка). У 2011 годзе прадстаўляў Беларусь на 54-й міжнароднай Біенале ў Венецыі. Аўтар кніг «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца» (перакладзеная на нямецкую, польскую, шведскую, расейскую і венгерскую мовы), «Шалом. Ваенны раман» (перакладзеная на расейскую мову).


  1. vixen:

    Ну нарэшце!

  2. Кася:

    Віншуем! Ну і калі прэзентацыя — з пацалункамі і ўсё такое?

  3. Ежы:

    Акурат паспелі пад елачку — і пад Гедройца.

  4. symon:

    Уга, раман пра канец 2010 году — цікава, цікава…

  5. zdzita:

    A szto takoje postmadernisckaja dyktatura? Ja tak razumeju, szto raman pra heta?

  6. Гость:

    Лёгкі хлеб, так мовіць. Ну зразумела.

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2016. Дызайн: Vera Reshto. Вёрстка: Swagg.by