2013: Зьяўленьне новых прастораў

talstou

АЛЯКСЕЙ ТАЛСТОЎ, мастак

8

Выстава Аляксея Талстова «Самакантроль» \ верасень, галерэя «Ў»

 

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў!

«Мяне цешыць, што ў гэтым годзе добра паказалі сябе маладыя. І мастакі, і куратары. Два травеньскія праекты: «Сорам» (МЕ100, Менск) і «Структурызацыя» (Галерэя «Ў», Менск), — і тыя выставы, што адбыліся ў межах конкурсу «На шляху да сучаснага музэю» (куратарка праекту Ала Вайсбанд). Вядома, што ўва ўсіх выпадках ёсьць яшчэ куды працаваць, але сама актыўнасьць, безумоўна, вабіць. У нейкі момант мне нават падалося, што ўсе нарэшце перасталі чакаць і ўзяліся за справу.

Калі раптам гэтыя людзі ня зваляць, застануцца ў Беларусі й будуць працаваць надалей, то, думаю, у культуры ўсё ж ёсьць сякія-такія шанцы.

Яшчэ мне падалося важным тое, што запрацаваў «ЦЭХ», што ў горадзе зьявілася новая пляцоўка. Пытаньне разнастайнасьці менскага культурнага жыцьця, як і пытаньне ўдалага функцыянаваньня культурных і сацыяльных ініцыятываў — гэта не ў апошнюю чаргу пытаньне геаграфіі. Таму зьяўленьне новых кропак, новых прастораў для такой актыўнасьці сапраўды вартае ўвагі.

А што яшчэ такога было ў гэтым годзе? Увесь час не пакідае ўражаньне, што нешта выціраецца з памяці».

Фота // В.Шчарбакова, Галерэя «Ў»

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology