2013: З’яўленне новых і пераасэнсаванне старых пляцовак

parnuk

ДАНІЛА ПАРНЮК, фатограф

 

 

12

Адкрыццё выставы «Час Ч»

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

Мне падаліся цікавымі з’яўленне новых выстаўных пляцовак і пераасэнсаванне старых. Адкрыццё прасторы «ЦЭХ» і аднадзённае з’яўленне мастакоў з першай лігі на пляцоўцы «вулічных» аўтараў*. З’явіўся фармат выставаў з прыватных калекцый, калекцыянеры сталі «адзінкай» на культурным полі. Я кажу пра выставу «Час Ч» Віталя Чарнабрысава ў Галерэі імя Л. Шчамялёва (сакавік-красавік) і выставу «У межах уласнага я: мастак-калекцыянер у Беларусі» ў галерэі «Ў» (сакавік). На апошняй у тым ліку былі прадстаўлены фатаграфіі Ігара Саўчанкі і Уладзіміра Парфянка з маёй асабістай калекцыі. Увогуле там было шмат жывапісу і мала фатаграфіі, але факт удзелу калекцыі фатаграфіі важны.

Магчыма, упершыню атрымалася заявіць і пра фатаграфію як аб’ект калекцыянавання мастацтва і наогул пра калекцыянаванне ў Беларусі.

Што тычыцца выставы «Час Ч», то калі б не прыватныя калекцыянеры, то ў такой колькасці і якасці Чарнабрысава паглядзець у нас было б проста немагчыма. Хаця Чарнабрысаў велічыня. У Піцеры кожны авангардыст, нават з вышэйшай лігі, лічыць неабходным упісаць у сваім альбоме падзяку лёсу за сустрэчу з Віталём. Яшчэ парадаваў новы творчы тандэм Аляксея Андрэева і Ганны Балаш: іх выстава ў Галерэі Шчамялёва «Добры дзень і бывай». Я заўсёды цешуся, калі творчасць у кайф, а ім удалося атрымаць задавальненне ад працы. Думаю, яны нас могуць здзівіць у бліжэйшы час.

* Маецца на ўвазе праект «Finissage», які адбыўся 17 кастрычніка на «Менскім вернісажы». Сярод удзельнікаў — Валянцін Благодаў, Адам Глобус, Уладзіслаў Стальмахаў, Уладзімір Цэслер, Андрэй Лянкевіч, Аляксандр Бельскі, Сяргей Сялецкі, Сяргей Дзегцяронак, Марыя Хрусталёва, Руслан Вашкевіч, Аляксандр Шапо, Таццяна Зазуля. Куратарка — Альміра Усманава. Мэтай «Finissage» было вызначыць умовы пераўтварэння мастацтва ў тавар, то бок даследаваць працэс фармавання кошту.

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology