2013: Прэміі / «ЛогвінаЎ» / кнігі

 

 

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ, філосаф

ВАЛЯНЦІН АКУДОВІЧ, філосаф / фота І.Ганжа

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

1. Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца. (Раскатурхала празаікаў, і яны нарэшце ўсхапіліся пісаць кнігі.)

2. Літаратурная прэмія «Дэбют» (фундатар Павал Бераговіч).
(Заглянула сонца і ў аконца маладых літаратараў.)

3. Скасаванне ліцэнзіі выдавецтва «ЛогвінаЎ». (Каб вам рукі паадбівала, паскуды.)

4. Рэгістрацыя публічнай арганізацыі «Літаратурны дом Логвінаў» у Літве. (Старадаўняй Літоўскай пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць…)

5. Лікбез па-беларуску «Мова ці кава». (Асабіста я выбраў бы іншы напой, але ўсё адно шыкоўна.)

6. Расійскі бізнесовец Павал Бераговіч (Падкарытны) набыў разбураную сядзібу ў Падароску і пачаў там ствараць музей Беларускай шляхты. (За нашу і вашу свабоду!)

7. Новыя альбомы калекцыі «рАРТisan», серыя кніг «Бібліятэкі «Беларускі калегіум» і яшчэ два-тры дзясяткі кніг, вартых увагі. Асобна адзначу пераклады, сярод якіх ёсць некалькі сапраўдных перлін.
(Толькі хто ўсё гэта будзе чытаць, акрамя сяброў журы літаратурных конкурсаў?)

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology