2013: Цяпло непазбежнае

ЮРЫ СІДУН

ЮРЫЙ СІДУН, рэдактар партала Generation.by

«Ня быць скотам! А быць з котам» Аўтар: Вольга Кузьміч, Generation.by

«Ня быць скотам! А быць з котам»
Аўтар: Вольга Кузьміч, Generation.by

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

 

Сёлета нарэшце пачаў называць гады на календары трэцяга тысячагоддзя ў фармаце «трынаццаты». Дагэтуль упарта прагаворваў: «Дзве тысячы дванаццаты год», «Дзве тысячы адзінаццаты…» 13-ы прайшоў пад адпаведным дэвізам — хутка, сцісла, хоць і насычана, як заўжды. Насычанасць падзеямі 2013 года для мяне афарбавана малюнкамі Волі Кузьміч. На Generation.by якраз стартавала адпаведная серыя «Гарадскія драмы» пра маляваную лірыку жыцця ў вялікім горадзе, невялікіх вёсках ды модных хутарах Беларусі.

На фоне панурасці і суму года ў рубрыках беларускіх медыяў «грамадства» і «палітыка» культура добра заходзіла ў топы.

Адкрываліся не толькі кавярні і спартовыя аб’екты, але і ўтульныя культурныя пляцоўкі. Іх абжывалі моднікі, прэса, а таксама маладыя цікавыя аўтары. Беларускае незалежнае прэс-фота нарэшце афіцыйна атрымала гран-пры года ў намінацыі «экстрэмізм». Музыкі крыху расталі. Аднак канцэрт Сяргея Міхалка 2.0, які адбыўся ў Вільні, і некалькі канцэртаў Змітра Вайцюшкевіча, якія не адбыліся тут, не далі забыцца пра асаблівасці сучаснага беларускага клімату. Выдавецтва Логвінава без ліцэнзіі на выдавецкую дзейнасць дапаўняе некультурныя вынікі года, які абывацелям запомніўся хіба Хаўерам ды іншымі капрызамі надвор’я.

Навагодняе надвор’е тым не менш намякае, што цяпло непазбежнае, а з поўдня цягне цёплым паветрам з свабодным водарам вулічных вогнішчаў.

 COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology