2013: «Прызнанне» Марка Шагала

ВІКТАР МАРЦІНОВІЧ, літаратар, журналіст, блогер

ВІКТАР МАРЦІНОВІЧ, літаратар, журналіст, блогер

1

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

 

На мой погляд, галоўнай падзеяй у культуры 2013 года стала «прызнанне» нашага вялікага суайчынніка Марка Шагала.

У 2001 годзе я не змог абараніць у Беларусі дысертацыю па Віцебскай школе, у 2013-м самай галоўнай падзеяй, на мой густ, сталася выстава з экспазіцыі Белгазпрамбанк «Мастакі парыжскай школы з Беларусі», якая суправаджалася (амаль адразу) персанальнай выставай Шагала. Упершыню з 1922 года ў Беларусі з’явіліся алейныя працы жывапісца. Выстава, а таксама істэрычны ажыятаж, які падняўся вакол творцы на БТ і іншых пляцоўках, паказвае, што

ў нашай краіне прызнанне цябе можа дагнаць праз 80 (!) гадоў пасля вымушанай эміграцыі.

Асабліва цікава супастаўляць тое, што пра Шагала пішацца ў дзяржпрэсе зараз, з тым, што там жа пісалася 20 гадоў таму. Віншую ўсіх шагалазнаўцаў. Мы выйгралі. Нарэшце.

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology