2013: Кіно і літаратура

ЛІДА МІХЕЕВА, сацыёлаг, даследчыца візуальнай культуры

ЛІДА МІХЕЕВА, сацыёлаг, даследчыца візуальнай культуры

19

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

Для мяне падзеяй года стаў фестываль кіно «Лістапад», які, на мой погляд, ужо каторы год праходзіць на вельмі высокім узроўні. Хоць гэта «фестываль фестываляў», а гэта значыць, на ім прадстаўлена досыць шмат фільмаў, якія ўжо былі адзначаныя на найбуйнейшых еўрапейскіх фестывалях і кінафорумах краін СНД, але гэта ніяк не прымяншае яго значэнне для Беларусі.

Гэта — не лакальная, рэгіянальная падзея, але падзея, якая ўключае нас у сусветныя, еўрапейскія кінатрэнды

і дае магчымасць менскаму гледачу ўбачыць унікальныя стужкі, якія рэдка паказваюць у нас у шырокім пракаце. Камандная праца не за асабістыя панты і амбіцыі, а для карысці агульнай справы — гэта вельмі крута.

У літаратуры гэты год быў выключна насычаны. Для мяне асабіста ён быў адзначаны чаканнем новага рамана Ігара Бабкова «Паветраны шар», выйшла некалькі важных і складаных тэкстаў, якія шырока абмяркоўваюцца і ва ўсіх на слыху, адбыўся «прарыў» ўсходняга фронту дзякуючы выхаду «Шалома» Артура Клінава на расейскай мове ў выдавецтве «Ad Marginem», выйшла і шмат перакладаў на беларускую мову, што ў чарговы раз пацвярджае высокі ўзровень беларускай перакладчыцкай школы (як прыхільніца Кафкі, адзначу раман Міхаэля Кумпфмюлера «Хараство жыцця» пра апошняе каханне Кафкі, які пераклала на беларускую Ірына Герасімовіч).

Зборнік драматургічных тэкстаў «Мёртвы сезон», які выйшаў у фармаце электроннай кнігі дзякуючы 34mag.net, паказаў, што менавіта такія творы могуць скласці канкурэнцыю нават нашай прозе .

 COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology