2013: Культурныя з’явы на мяжы

ГАННА КІСЛІЦЫНА, крытык

ГАННА КІСЛІЦЫНА, крытык / фота n-europe.eu

Алесь Разанаў / фота А.Ждановіч, budzma.org

Алесь Разанаў / фота А.Ждановіч, budzma.org

COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!

Тут многія паўдзельнічалі ў апытанцы, што лічыць самымі яскравымі падзеямі культурнага жыцця. Усё неяк так пазітыўненька выглядае. Мне здаецца, гэта ў нас такі новы культурны фармат — «пазітыўненька». Такое ўражанне, што хутка ўсе палопаюцца ад усмешак, як пупышкі на бэзе.

А для мяне самымі запамінальнымі культурнымі падзеямі сталі наступныя.

Прэзентацыя «Клеменса» ў перакладзе сапраўднага паэта Алеся Разанава, на якую прыйшло чалавек сем, не больш. А другая — навагодняя перадача ў навагоднюю ноч на СТВ. Там у адным з сюжэтаў гавораць два беларускія акцёры. Гуляюць у замежніка і інтэлігента. Прыкладна так:

«Замежнік» на рускай мове:
— Какой странный у вас язык!
— Да! Это что! Слышали бы вы белорусский!
— А что такое?
— Ну вот переведите предложение «Кровельщик-жестянщик работал на небоскребе, а продавщица в киоске приняла его за чудовищную улитку».
— И как это переводится?
— Бляхар (гучны смех за кадрам)-страхар (смех за кадрам) працаваў на хмарачосе (смех за кадрам), а прадавачка (смех) ў шапіку (дзікі смех) прыняла яго за пачварнага (смех) смаўжа (гі-гі-гі…).

Мне здаецца, гэта апафеоз. Раскажыце мне што-небудзь пра дыскрымінацыю рускай мовы на дзяржаўным узроўні. Для раўнавагі. Пазітыўненькія, а?

COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!


  1. Vitaut Arabello:

    У прынцыпе, пераклад правільны.
    Але што смешнага?

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology