Аўтар: pARTisan, 06/01/2014 | COOL'OK ПАДЗЕЙ 2013 Актуаліі НАВІНЫ
2013: Цікавасць праявіла Еўропа
COOL’OK падзеяў 2013! Самыя знакавыя і запамінальныя падзеі вуснамі «партызанскіх» культурных герояў і герояк!
Мне падалося, што летась павышаную цікавасць да беларускай культуры праявіла Еўропа.
Чаго варты адзін фестываль у Рэгенсбургу, у межах якога прайшлі не толькі канцэрты, але і спектаклі, выставы нашых землякоў (і мой канцэрт у тым ліку). Даволі важным быў сэт Беларускага свабоднага тэатра на сцэне Шэкспіраўскага «Глобуса» ў Лондане — цэлая серыя спектакляў, у тым ліку і анлайн-трансляцыя для беларусаў. У самой Беларусі да сярэдзіны года сталі зноў праходзіць канцэрты музыкаў з «чорнага спісу», нібыта дэманструючы, што рок-н-рол яшчэ жывы.
І, вядома ж, адзначу канцэрты Лявона Вольскага ва Уроцлаве, культурнай сталіцы Еўропы, якія, нягледзячы на вар’яцкую канцэнтрацыю мерапрыемстваў, прайшлі пры поўных аншлагах.
COOL’OK падзей 2012 глядзі ТУТ!