14 студзеня — адкрыццё тыдня Ханны Арэнт

1

Аўтар плаката Сяргей Шабохін

Інстытут імя Гётэ ў Мінску разам з беларускім Цэнтрам еўрапейскіх даследаванняў і інтэрнэт-часопісам «Новая Еўропа»

14 студзеня а 19:00
ЦЭХ (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6)

Запрашаем на публічную дыскусію з удзелам гісторыка Аляксея Братачкіна, гендарнай і арт-даследчыцы Ірыны Саламацінай, сацыёлага Лідзіі Міхеевай і філосафа Вольгі Шпарагі

«Спадчына Ханны Арэнт сёння: філасофія, гісторыя, сацыяльныя навукі, гендарныя даследаванні і сучаснае мастацтва»
Гэта першае абмеркаванне выставачна-дыскусійнага тыдня «Ханна Арэнт (1906–1975): тэорыя, практыкі, адказнасць», адкрыццё якога таксама адбудзецца 14 студзеня а 19:00 у прасторы ЦЭХ.

Праект працягнецца да 20 студзеня 2014 года і будзе ўключаць лекцыі, круглыя сталы, прагляд і абмеркаванне мастацкага фільма пра Ханну Арэнт.

Іншыя мерапрыемствы тыдня:

15 студзеня (серада) а 18.00: філосаф, дацэнт ЕГУ Вольга Шпарага (Мінск) выступіць з публічнай лекцыяй «Палітычная філасофія Ханны Арэнт: правы чалавека, публічная прастора, дзейнае жыццё»;

16 студзеня (чацвер) а 18.00: адбудзецца сумесны прагляд мастацкага фільма «Ханна Арэнт» (2013, рэж. Маргарэта фон Трота) і дыскусія пасля яго. Вядучая: кандыдат філалагічных навук, культуролаг Вольга Раманава;

17 студзеня (пятніца) а 18.00: прафесар Алена Трубіна (Екацерынбург) выступіць з публічнай лекцыяй «Студэнты, дэманы, героі: хто жыве ў „прамежкавай прасторы“? Ханна Арэнт аб свеце і дзеянні».

18 студзеня (субота) а 16.00: адбудзецца дыскусія «Ханна Арэнт і праблема Халакосту: беларускі погляд» з удзелам Кузьмы Козака (Гістарычная майстэрня, Мінск) і іншых гісторыкаў. Вядзе дыскусію Аляксей Братачкін.
У межах экспазіцыі вы таксама зможаце паглядзець відэа-інтэрв’ю Гюнтэра Гаўса з Ханнай Арэнт (па-нямецку з рускімі субтытрамі).

Афармленне банэраў да выставы — Сяргей Шабохін.
У аснове калажаў фатаграфіі Ханны Арэнт розных гадоў, зробленыя рознымі фатографамі. Постэры не для камерцыйнага выкарыстання. Фатаграфіі: Arendt-Bluecher Library, Bard College; Annandale-on-Hundson. Hannah Arendt Bluecher Literary Trust; New York.

Сачыце за дадатковай інфармыцыяй аб кожным мерапрыемстве.
Чакаем вас на нашым тыдні!
Як трапіць у ЦЭХ:

 cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology