«Безназоўны» Сяргея Ждановіча ў «Калекцыі пАРТызана»

У серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў фотаальбом «Безназоўны» фотамастака Сяргея Ждановіча.

zdanovic

«Калі я ўпершыню заўважыла гэтыя зоркі? Не заўважыла, адчула! Яны ўвайшлі ў маё цела сваімі вострымі канцамі. Адным, другім, трэцім — і так па крузе. Я даставала іх зь сябе, быццам тыя стрэмкі, але кожным разам толькі ўяжджала ў горад — яны зноў уваходзілі ў мяне. Часам крывавымі шнарамі яны выступалі на плячы, жываце, нават ілбе. Часам мне сьнілася, што я сама станаўлюся зоркаю, хачу адарвацца ад зямлі й махнуць у вечнасьць. Але.

Але чырвоныя зоркі не лунаюць, яны абавязаныя вострымі сваімі канцамі сустракаць мінакоў і ўваходзіць у іхныя целы. Выйграе тая зорка, якая ўсадзіць свае канцы глыбей за астатніх.

Напэўна, нездарма самым эратычным месцам гэтага гораду лічыцца месца, якое з усіх бакоў абступаюць гэтыя зоркі. Бо — любоў не бывае бяз болю?»

З уступнага тэксту Таццяны Арцімовіч

Аўтограф-сесія Сяргея Ждановіча адбудзецца 30 студзеня ў 19-00 у кнігарні «ЛогвінаЎ»

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў краме «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Менска. А таксама на imbryk.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology