14 лютага — Стральцоўскі слэм-сэйшн 

 

1

14 лютага (пятніца) у крэатыўнай прасторы «Цэх» (пр-т. Незалежнасці, 58, корп. 6 (праход праз вул. П. Броўкі), левы пад’езд, другі паверх)

Слэм-сэйшн «Зборная Беларусі — Зборная Свету» ў межах Трэцяга міжнароднага паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова.

Вядучы Андрэй Хадановіч. Пры ўдзеле Сяргея Пукста. Пачатак у 19.00.

Уваход вольны.

У праграме — выступы паэтаў з Беларусі, Расіі, Украіны. Падчас слэму прагучаць не толькі аўтарскія тэксты ўдзельнікаў, але і творы класікаў беларускай і замежнай літаратуры.

Зборная Беларусі:

Раіса Баравікова
Вера Бурлак
Віктар Жыбуль
Глеб Лабадзенка
Таня Светашова
Усевалад Сцебурака
Андрусь Такінданг
Віка Трэнас
Анка Упала

Прагучаць вершы Янкі Купалы, Аляксея Пысіна, Рыгора Барадуліна, Віктара Шалкевіча, Віталя Рыжкова і іншых.

Зборная Свету:

Чарлз Букоўскі (ЗША)
Марыя Галіна (Расія)
Алена Герасімюк (Украіна)
Сулейман Дыяманка (Сенегал-Францыя)
Юрый Завадскі (Украіна)
Галіна Крук (Украіна)
Сяргей Прылуцкі (Беларусь-Украіна)
Акіта Фуджы (Японія)
Аркадзь Штыпель (Расія)

Прагучаць пераклады Андрэя Адамовіча, Уладзя Лянкевіча, Марыі Мартысевіч, Юлі Цімафеевай.

Не прапусціце! Навіны Стральцоўскага фэсту і праграма ўсіх мерапрыемстваў на http://stralcou-fest.by/


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology