18 лютага — прэзентацыя кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand»

Aleksievich_700

Вокладка кнігі

18 лютага (аўторак), 18-00
у крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (пр. Незалежнасці, 58, корп. 6)

прэзентацыя беларускай версіі новай кнігі Святланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» у Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка».
Уваход — вольны.

Кніга Святланы Алексіевіч «Час second-hand (Канец чырвонага чалавека)» закранае маштабныя гістарычныя тэмы: Вялікую Айчынную вайну, Афганістан, Чарнобыль, час «перабудовы» і развал сацыялістычнай імперыі.

У творы даследуецца феномен мыслення савецкага чалавека, феномен сацыялізму і выкладаецца аўтарская канцэпцыя найноўшага часу, які пісьменніца называе «часам сэканд-хэнд».

Як дабрацца: Крэатыўная прастора «ЦЭХ» знаходзіцца па адрасе: пр-т Незалежнасці, 58, корпус 6. Каб патрапіць туды, трэба збочыць з праспекта на вуліцу Петруся Броўкі, першы паварот направа да гаражоў. Потым павярнуць направа і дайсці да доўгага будынка заводскага цэха. Скрайні левы пад’езд, падняцца на другі паверх.

cech_kak-dobratsa-01


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology